Жыхары новага мікрараёну таксама не засталіся без навагодняй прыгажуні. Па пустыры каля алеі лётчыкаў ўсталявана ялінка, прычым, яна аказалася самай пушыстай з усіх гарадскіх ялінак. Праўда, калі не будзе снегу карагоды вакол яе вадзіць не атрымаецца - пры вільгаці пляцоўка вакол ялінкі можа быць даволі бруднай.
Яшчэ адна ялінка ўпрыгожана на пляцы Ільнокамбінату. Гэта таксама жывое дрэва, якое расце каля дома культуры.