У ноч з 24-га на 25-е снежня, прыблізна з 22 да 2 гадзін ночы невядомы злачынца выставіў вакно ў памяшканні аднаго з прадпрыемстваў і скраў электраінструмант, зварачны апарат, заточны станок, газавую гарэлку і падаўжальнік. Страты былі ацэнены ў 12.700.000 рублёў.
З 20-га па 29-е снежня невядомы злачынца праламаў сцяну ў гаражы і вынес адтуль швейную машынку, паыласос, гаечныя ключы, аўтакрэсла і трохколавы дзіцячы ровар агулам на суму 4.000.000 рублёў.
За некалькі дзён да Новага году на выездзе з Оршы адбылася страляніна, пра якую, праўда, пакуль так і няма афіцыйных паведамленняў міліцыі. Патруль ДАІ спрабаваў затрымаць аўтамабіль, які не спыняўся на патрабаванні. Кіроўца на легкавым аўтамабілі паспрабаваў уцячы ад машыны ДАІ па вуліцы Магілёўскай, выехаўшы за горад міліцыянты прымянілі зброю. З табельнага пісталета яны стралялі па колах аўтамабіля, які ў выніку страляніны ўдалося спыніць каля Панізоўя. Кіроўца быў затрыманы.