Пажар адбыўся на 2-ім Будаўнічым завулку, які знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага тэхнікума. Каля 4 гадзіны ночы загарэўся прыватны дом. Калі на пажар паспелі ратавальнікі, то дом ужо гарэў ўва ўсю моц, дах рухнуў. Прыблізна гадзіна прайшла паміж званком у пажарную частку і часам калі пажарныя скончылі сваю работу. А палове на шостую, калі МНС-аўцы ўвайшлі ў тое што засталося ад дома, на падлозе знайшлі абгарэлы да непазнавальнасці труп.
Па словах суседзяў, загінуўшы - гэта былы школьны настаўнік які ўжо даўно пражываў у доме. Зводка МНС гаворыць пра тое, што дом належаў не загінуўшаму, а яго брату. Пры гэтым, зводка спасылаецца на словы гаспадара, які лічыць, што зімой у доме ніхто пражываць не павінен быў. Асноўная версія пажару - неасцярожнае абыходжанне з вагнём былога настаўніка.