06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Як дапамагалі пасажырам

04.01.2016 19:31

2759 праглядаў, 1 каментар

Ратавальнікі распавялі падрабязнасці здарэння з пасажырскім аўтобусам на трасе М1

Раней мы ўжо распавядалі пра здарэнне, ў выніку якога пад пагрозай аказалася жыццё 45 пасажыраў аўтобуснага рэйсу Масква-Мінск. Нагадаем, аўтобус мінскай фірмы "Спасибо-трэвэл" быў на дызельным рухавіку і побач з вёскай Юрцава паліва ў ім замерзла, з-за чаго аўтобус з 45 пасажырамі, кіроўцам і сцюардэсай спыніўся пасярод трасы. Кіраўніцтва фірмы выклікала дадатковы аўтобус з Мінска, які па дарозе таксама застраў. І хаця спыненне першага аўтобуса адбылося яшчэ незадоўга да 5 гадзін ночы, у ратавальную службу пасажыры звярнуліся толькі а 7 раніцы, калі знікла надзея дачакацца дапамогі ад самой фірмы.

На месца здарэння выехалі не толькі ратавальнік, але і 2 экіпажа ДАІ, 3 брыгады хуткай дапамогі, аўтамабіль тэхнічнай дапамогі ДЭУ-7 і аўтобус аршанскага аўтапарка №3. Медыкі агледзелі грамадзян Расіі і Беларусі, якія знаходзіліся ў аўтобусе, на шчасце, дапамога медыкаў не спатрэбілася. На ўсялякі выпадак у блізкім Юрцаўскім шпіталі былі падрыхтаваны месцы для прыёму пасажыраў. Аўтобусам аўтапарка пасажыры былі дастаўлены ў бліжэйшую кавярню. І хаця рухавік аўтобуса атрымалася завесці, усе пасажыры з'ехалі на прыехаўшым дадатковым аўтобусе а 10-00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як дапамагалі пасажырам

Ратавальнікі распавялі падрабязнасці здарэння з пасажырскім аўтобусам на трасе М1

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение