Украінская "Рэальная газета" апублікавала кароткае інтэрв'ю з жыхаром Оршы, які пасля кіеўскага Майдана ўдзельнічаў у сепаратысцкіх мітынгах на Усходзе Украіны. Па словах журналістаў, на інтэрв'ю мужчына пагадзіўся на ўмовах ананімнасці ў адным з раёнаў Оршы. Ён гаворыць, што на мітынгі патрапіў па прапанове знаёмага з Расіі, які вербаваў беларусаў для ўдзелу ў мітынгах "данецкага народу". З Оршы ён паехаў не адзін, а з такімі ж людзьмі, "якім трэба было шукаць нармальныя грошы". За паездку на пару дзён прапаноўвалі "някепскія грошы" ў расійскіх рублях і далярах. Пры гэтым удзельнік прарасійскіх мітынгаў падобнага ў Беларусі не хоча, хаця і сапраўды падтрымлівае Расію, бо "пад час іх (мітынгаў) шмат дзіўнага - паліттэхналогіі" у якіх аршанец кепска разбіраецца.
Паводле інтэрв'ю, мужчына і зараз застаецца без працы і схільны паехаць на падпрацоўку ў Маскву.
Цалкам артыкул можна прачытаць тут.