Сёння ноччу ў Смётанцы па вуліцы Дачная загарэўся жылы дом. На момант пажару ў доме знаходзіўся яго гаспадар пенсіянер 1945 года нараджэння. У службу 101 званок паступіў даволі поздна і на момант калі ратавальнікі даехалі да вёскі дом ужо быў цалкам ахоплены агнём.
Толькі пасля лакалізацыі пажару на печы было знойдзена мёртвае цела гаспадара, заваленае рэшткамі даху. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні.