03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Грамадства

Міліцыя сарвала выступы панкаў

22.12.2013 13:26

4034 прагляду, 3 каментара

У Оршы і Віцебску затрымлівалі ўдзельнікаў панк-канцэрта

21 снежня ў Віцебску мусіў адбыцца канцэрт некалькіх мінскіх панк-гуртоў - паведамляе "Наша Ніва".

Мы ехалі на цягніку — хто з Мінска, хто з Брэста. У Оршы мы сутыкнуліся з супрацоўнікамі міліцыі, якія не прадставіліся, у грубай форме патрабавалі ў мяне і маіх сяброў дакументы», распавядае Максім, адзін з затрыманых (імя змененае — НН).

Міліцыянты даглядзелі ў цягніку асабістыя рэчы хлопцаў. Адзін з іх спрабаваў здымаць гэта на відэа. У яго забралі тэлефон і адфарматавалі флэшку.

Тое ж здарылася і з музыкамі, якія ехалі гэтым жа цягніку.

Ад Оршы да Віцебска юнакоў суправаджалі два міліцыянты. А ў Віцебску на вакзале чакалі людзі ў цывільным, супрацоўнікі АМАПу і міліцыі.

«Нас завялі ў апорны пункт. Там сказалі, што мы не затрыманыя, а знаходзімся тут для ўласнай бяспекі, бо нібыта на вуліцы стаяць 30 мясцовых фанатаў-нацыстаў, якія хочуць нас пабіць.

Мы спрабавалі даведацца, чаму затрымліваюць менавіта нас, тых хто проста прыехалі слухаць і граць музыку, а не тых, хто нібыта спрабуе збіць. Але не атрымалі адказ», — кажа Максім.

Міліцыянты сказалі, што канцэрту не будзе. І запатрабавалі, каб юнакі памянялі свае білеты на 18:50 на цягнік Віцебск-Гродна.

Салігорцаў, якія не змаглі памяняць ці набыць квіткі, адправілі на дызелі да Оршы.

«Нас адпускаюць толькі невялікімі групамі ў прыбіральню і ў бліжэйшыя кіёскі на тэрыторыі вакзала. З намі тры супрацоўнікі міліцыі, адзін супрацоўнік у цывільным. Ля выхада з залы чакання — некалькі амапаўцаў. Некаторыя людзі маглі б застацца і заночыць у сваіх сваякоў і сяброў, але прымушаюць з’ехаць з горада менавіта сёння», — кажа Максім.

Па словах Максіма, у Оршы двух хлапцоў, што таксама збіраліся на канцэрт, забраў супрацоўнік КДБ — прыйшоў у міліцыю, паказаў на іх пальцам і сказаў «гэтыя ідуць са мной».

Пакуль што пацвердзіць гэту інфармацыю і даведацца, што здарылася з аршанцамі, не атрымалася.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міліцыя сарвала выступы панкаў

У Оршы і Віцебску затрымлівалі ўдзельнікаў панк-канцэрта

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение