Як паведамляе сайт mfront.net, сьцягі былі вывешаныя ў адказ на "прэвентыўны агляд сілавікоў" у Магілёве. Прадстаўлены і фота, на жаль невысокай якасці. З іх можна зразумець, што сцягоў было вывешана як мінімум 2 - адзін на Цэнтральнай плошчы каля ўнівермага, яшчэ адзін - па вуліцы Магілёўскай каля "Кацюшы".
«Слава Воршы ўжо ня згорша!», — так пракаментаваў акцыю яе каардынатар Яўген Васьковіч.