Меньш чым за суткі супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі два аўтамабілі з таварам без адпаведных дакумантаў. Абодва затрыманні адбыліся каля вёскі Высокае.
Першае затрыманне адбылося ноччу а 02-30 20 снежня. У аўтамабіле фольксваген не працуючы жыхар вёскі Плешчаніцы Лагойскага раёна перавозіў бытавую тэхніку. Агульная сума ў якую ацанілі супрацоўнікі міліцыі затрыманую тэхніку - 429 мільёнаў рублёў.
Другое затрыманне адбылося 21 снежня а 17-30 на гэты раз перавозіліся тэлевізары і кампутаровая тэхніка на суму 543 мільёны рублёў. Уладальнік тэхнікі - прадпрымальнік, жыхар вёскі Новае Поле Мінскага раёну.
Канфіскацыя тэхнікі без дакумантаў не адзіныя здарэнні ў нашым рэгіёне за выходныя. Так, у пятніцу - 20 снежня на дарозе каля вёскі Зялёная Талачынскага раёна ў цемры з прымяненнем грубай фізічнай сілы двума невядомымі быў абрабаваны супрацоўнік прыватнага прадпрыемства. Рабаўнікі адабралі ў пацярпелага амаль 3 мільёны рублёў. Праўда, невядомымі яны былі не доўга. Супрацоўнікі міліцыі падазраюць у здзяйсненні злачынства двух чалавек. Адзін 1989 года нараджэння працаваў на адным прадпрыемстве з ахвярай, другі 1988 года навучэнец. Падазраваныя родныя браты.
І ўжо сёння ў зводку МУС патрапіла інфармацыя, што ўчора а 17-30 ў Барані супольнымі намаганнямі Аршанскага і Шклоўскага РАУС дома ў непрацуючай жанчыны выяўлена і канфіскавана 10,2 кілаграмаў сямян маку.