Вялікая заля Дома культуры чыгуначнікаў у гэты дзень была амаль поўная - пустыя месцы можна было пералічыць на пальцах. Нагодай для такога вялікага збору аматараў мастацтва стала прэзентацыя зборніку "Рапсодия любви", які выдалі ўдзельнікі аршанскага клуба аўтарскай песні "Акцэнт". Але выступалі ў гэты дзень не толькі аршанцы, былі і госці з іншых гарадоў чые творы таксама ўвайшлі ў збонік. Само ж мерапрыемства атрымалася яскравым і насычаным, акрамя песень пад гітару - традыцыйны бардаўскі стыль - некаторыя аўтары прэзентоўвалі свае песні ў добрай эстраднай апрацоўцы ды з падтанцоўкай у выкананні калектыву Ві-за-ві, які працуе тут жа пры Доме культуры.
Прапануем вашай увазе некалькі відэа з канцэрту.
На відэа: Юрый Пінчкоўскі "Я и ты"
На відэа: Канстанцін Рудкоўскі "Закончен эпизод..."
На відэа: Аляксей Краўцоў "Я не волшебник..."