Хіт-парад "Радыё Сталіца" "Ведай нашых" на парцягу месяца вызначае песню месяца для адзінага беларускамоўнага радыё ў краіне. У пачатку кожнага месяца ў хіт-парадзе стартуе 10 гуртоў, па выніках тыдня вызанчаюцца тры песні з найгоршымі пазіцыямі ў двух галасаваннях - на сайце "Сталіцы" і на старонцы радыё "ўКантакце". З трох песень адну "выратоўваюць" супрацоўнікі радыё - яна застаецца ў хіт-парадзе, а дзве застаюцца на наступны тыдзень. Песняй года становіцца тая якая дажыве да самага канца месяцу. Бараньска-Мінскі гурт "Лепшы квас", які заявіўся ў хіт-парад са сваім першым студыйным запісам "Мара" ужо перайшоў у трэці тур. Прычым, перайшоў без вялікіх праблемаў - у першым туры гурт заняў 3-е месца, у другім - 4-е. З панядзелка распачаўся новы этап галасавання, у якім можа прагаласаваць любы ахвотны. Для рэйтынгу аднолькава важна галасаваць і "ўКантакце" і на сайце "Сталіцы". Прагаласаваць можна па гэтай і гэтай спасылках.
Сам гурт працягвае работаць у студыі і актыўна выступаць. 18-га Лепшы квас выступіць Мінску, 20-га ў Смаргоні, 21-га гурт выступіць у двух гарадах - днём у Оршы, а вечарам у Мінску на мерапрыемствах прысвечаных Міжнароднаму Дню роднай мовы. 22 лютага Брэст, 24-га, Віцебск, 28-га Мінскі клуб "Графіці", 23 сакавіка гурт выступіць у Баранавічах, 11 красавіка ў Гродна.