Да заканчэння каляндарнай зімы застаецца яшчэ амаль два тыдні. Сайт orsha.eu прапануе ўвазе сваіх чытачоў фотаздымкі вёсак Свісцёлкі і Стаўры Аршанскага раёна ў нашым адмысловым раздзеле “Фотагалерэі”. Яны зробленыя ў вельмі ўдалы перыяд, калі прырода паказала нам сапраўдную класічную зіму, уласцівую нашаму Краю. Амаль тры дзясяткі фотаздымкаў галерэі “Свісцёлкі, Стаўры, зіма” прадэманструюць вам вуліцы Свісцёлак і Стаўроў, дарогу да вёсак з Оршы і чароўную зімовую прыроду мясцовасці.
Пасля такіх краявідаў яшчэ больш пачынаеш любіць сваю Бацькаўшчыну, родную і непаўторную Беларусь!