Сайты міністэрства унутраных спраў і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў паведамляюць сёння пра два здарэнні, звязаныя з нашым рэгіёнам.
Побач з Магілёвам - на кальцавой дарозе - днём 22 лютага быў затрыманы грузавік Мэрсэдэс, якім кіраваў жыхар нашага горада. Без адпаведных дакумантаў ён перавозіў 18,4 тон чорнага метала.
21 лютага ў Талачынскую міліцыю звярнуўся выпіўшы мужчына. У абед - з 14 да 15 гадзін - проста на вуліцы каля дома №3 па вуліцы Меліаратараў ён знайшоў сабе выпадковага сабутэльніка, якога не ведаў, але ўжыў з ім некаторую дозу алкаголя. А бліжэй да вечара заўважыў, што з яго кішэні знік гаманец з 300.000 рублёў, банкаўскія карткі і флэшка. Падазраваны знойдзены - ім аказаўся мясцовы жыхар 1983 года нараджэння. Сума стратаў ацэнена ў 510 тысяч рублёў. Як аказалася, гаманец сам выпаў з кішэні, чым і скарыстаўся сабутэльнік.