Снег паступова сыходзіць пад уздзеяннем надыходзячай вясны і ў гарадскіх лесапарках ды прыгараданых лясах з-пад белага покрыва ўсё больш высоўваецца кінутае зімой смецце. Аршанскія валанцёры нярэдка займаюцца прыборкай смецця ў лесапарках, але, звычайна, у больш поздні перыяд - калі зямля больш падсохла.
У суботу 27-га лютага перашая акцыя па прыборцы смецця прайшла ў лесапарку паміж 1-ым мікрараёнам і мікрараёнам "Флёрава". Прыборка аказалася даволі спантаная - вечарам перад тым ў сацыяльных сетках спісаліся знаёмыя, таму і ўдзельнікаў было не шмат. Тым не меньш, за кароткі час малая колькасць людзей у даволі маленькім парку сабрала 8 вялікіх мяхоў смецця.