Пажылая 72-гадовая жанчына поздна вечарам ехала ў цягніку Магілёў-Орша і везла з сабой дзве торбы з харчамі - мяса, сала, цукеркі, курага ды іншае. Час быў поздні - здарэнне адбылося меркавана а 22-40 - і жанчына пачала засынаць. Сітуацыяй вырашыла скарыстацца 38-гадовая жанчына. Сыходзячы ў Копысі, жанчына падхапіла ў соннай пенсіянеркі адну торбу. Мужу, які сустракаў яе на станцыі яна сказала, што торбу з харчамі ёй падарыла маці.
Раследваннем крадзяжу занялася магілёўская міліцыя на транспарце. Ужо раніцай міліцыянты прыехалі дамоў да дробнай вароўкі, каб затрымаць яе. Харчы на суму 1,1 мільёны ўдалося вярнуць.