15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

03:00

-5

2 м/с

1002 гПа

Беларусь, Здарэнні

Следчыя просяць дапамогі

01.03.2016 15:54

3394 прагляду, 2 каментара

Следчы камітэт просіць дапамогі грамадзян па справе гвалтаўніка

Раней мы ўжо паведамлялі пра тое што затрыманы 34-гадовы мужчына, які падазраецца ў згвалтаванні здзейсненым, у тым ліку, і ў Оршы. Цяпер справай займаецца галоўнае ўпраўленне Следчага камітэту, якое чарговы раз звярнулася да грамадзян з просьбай паведаміць пра магчымыя згвалтаванні здзейсненыя гэтым чалавекам, якія яшчэ не вядомыя следчым. На сёняшні дзень следчым вядома пра тры згавалтаванні здзейсненыя гэтым чалавекам у Мінску і Оршы. Але ёсць меркаванне, што злачынца мог пагастраляваць і ў іншых гарадах краіны.

Першае згвалтаванне, пра якое ведаюць следчыя, датуецца 2009 годам, ва ўсіх трох выпадках мужчына нападаў на жанчын старэйшых за 40 гадоў. Самая пажылая ахвяра мела 64 гады. Гвалтаўнік - ураджэнец вёскі Дзяцель Дубровенскага раёну, але апошнім часам - пасля адбыцця пакарання за забойства ён быў вызвалены ў 2008 годзе - жыў у Мінску на прашпекце газеты "Праўда". У сталіцы ён меў свой бізнэс, а па краіне перасоўваўся на некалькіх аўтамабілях. Следчыя гавораць пра тры аўто: Сітраэн Ксанція колеру бардовы металік, Ровэр 600 цёмна-сіняга колеру і Дождж Гранд Караван серабрысты металік.

Увага! Звяртаем вашу ўвагу на тое што Следчы камітэт паведамляе новыя тэлефонныя нумары для зваротаў па гэтай справе. Тых хто можа ведаць пра іншыя эпізоды злачынстваў, просяць звяртацца па нумарах: (017) 389-52-91, (017) 389-50-02.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Следчыя просяць дапамогі

Следчы камітэт просіць дапамогі грамадзян па справе гвалтаўніка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение