12:00

+5

4 м/с

978 гПа

15:00

+7

6 м/с

977 гПа

18:00

+5

8 м/с

977 гПа

21:00

+3

10 м/с

978 гПа

00:00

+2

11 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Затрыманы кішэнны вор

11.03.2016 15:59

3066 праглядаў, 4 каментара

У міліцыю паступіла дзве заявы на кішэнныя крадзяжы

Кішэнныя крадзяжы - адны з найбольш цяжка раскрываемых. Але на днях міліцыі ў Оршы затрымаць кішэннага вора атрымалася з дапамогай ратавальнікаў. Увогуле за суткі было зарэгістравана дзве заявы грамадзян пра крадзяжы з кішэняў - адна ў Талачынскім раёне, другая ў Оршы.

У Талачынскім раёне крадзёж адбыўся вечарам 9 сакавіка. Пенсіянерка, якая стала ахвярай злачынцы, позна выявіла знікненне свайго гаманца, ў якім ляжала 1,7 мільёна рублёў. Звычайна пры познім выяўленні такога злачынства знайсці вінаватага, практычна, немагчыма - у дадзеным выпадку злачынца не знойдзены. Аршанскай міліцыі пашанцавала больш. Ахвярай крадзяжу таксама стала пенсіянерка, у якой злачынца сярод дня - а 15 гадзіне 10 сакавіка - на прыпынку грамадскага транспарту выцягнуў гаманец. Злачынца выцягнуў грошы, а гаманец выкінуў. Але ахвяра злачынства ўсё гэтага заўважыла і закрычала, тым самым прыцягнуўшы да сябе ўвагу. Побач з месцам здарэння ў гэты час знаходзіўся супрацоўнік групы прапаганы аршанскага МНС Мікалай Бараш, які здолеў затрымаць злачынцу і перадаць яго міліцыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Затрыманы кішэнны вор

У міліцыю паступіла дзве заявы на кішэнныя крадзяжы

Caша Фу гас

Коля Бараш это Спаситель наш. Спасибо его папе и маме за такого сына.

ПОКАЗАТЬ (1)

Sashok

А, дык, гэта ты тая самая пенсіянерка!!!

вопрошатель

не твой воспитанник? или твои -- те, что воруют?

samoed

Ну,ладно в Орше на остановке...но как совершить карманную кражу в толочинском районе?!

Как,Карл?!!! В наших деревнях иногда человека за день не встретишь! Или это всё таки кража не карманная? ))

Ясь

На аднаго гада менш на волі.

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение