Пра гэты выпадак паведамляе www.tut.by. У суд Аршанскага раёна і горада Оршы перадалі справу аб ухіленьні мясцовым прадпрымальнікам ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
44-гадовы прадпрымальнік зарэгістраваў прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства і працаваў пераважна з мясцовым дзяржпрадпрыемствам, пастаўляючы яму запчасткі. Нярэдка ў заказчыка не было свабодных сродкаў, і ён разлічваўся таварам (у асноўным мукой). Гэтым і скарыстаўся бізнэсмэн - складаў фіктыўныя таварна-транспартныя накладныя аб рэалізацыі нібыта атрыманага тавару суб'ектам ў Мінскай вобласці.
У выніку гэтых і іншых дзеянняў па скажэнні бухуліку і заніжэння падаткаабкладальнай базы нанесены ўрон дзяржаве ў памеры каля 835,5 млн рублёў ", - растлумачыў старэйшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Дзмітрый Мяргур'еў.
У верасні 2015 года ў дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў). Расследаванне і падатковыя праверкі зацягнуліся на месяцы. Абвінавачаны супрацоўнічаў з органам крымінальнага пераследу, прызнаў сваю віну і цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду. З улікам пені выплачаная ім сума склала больш за 1,1 млрд рублёў.