У Оршы даволі рэдка здараецца, калі ў дзверы да чалавека звоняць іншыя з прапановамі што-небудзь набыць. Аднак за апошнія два тыдні ў Оршы адбылася нечаканая актывізацыя падобнага гандлю.
Людзі, па сведчаннях насельнікаў кватэр, — цыгане — праз дамафон прадстаўляюцца работнікамі камунальных службаў, і ў выніку атрымліваюць доступ да пад'ездаў. Там яны абзвоньваюць кватэры з прапановамі набыць у іх адзенне альбо пасцельную бялізну. Падобныя адзін на другі выпадкі зафіксаваныя жыхарамі Оршы, прынамсі, у трох раёнах горада — на Ільнокамбінаце, Раніцы і Рэмзаводзе. Атрымаўшы адмову, цыгане звоняць у іншыя кватэры. Звычайна перад дзвярыма стаіць адна жанчына, якая трымае ў руках празрыстую сумку з коўдрамі і іншай бялізнай.
Будзьце пільнымі да любых грамадзянаў, якія прапануюць вам набыць нешта "з рук" — такія тавары могуць быць няякаснымі, сапсаванымі ці нават шкоднымі для вашага здароўя.