44-гадовы рабочы аднаго з прыватных прадпрыемстваў звярнуўся да міліцыі Талачына з заявай пра напад двух злачынцаў. Каля вёскі Зялёная проста на дарозе на мужчыну напалі і забралі 2,7 мільёна рублёў. Натуральна, з прымяненнем фізічнае сілы.
Папярэдне ўсталявана, што злачынства — справа рук двух братоў 24-х і 15-ці гадоў. Старэйшы працуе разам з пацярпелым, ягоны брат яшчэ вучыцца.