Па інфармацыі БелТА, аграном аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Аршанскага раёну амаль за месяц - з 9 лютага па 12 сакавіка - выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, скраў са складу свайго прадпрыемства больш за 28 тонаў угнаення амафоса. Раскрылі злачынства супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, ДАІ і супрацоўнікі Талачынскай міліцыі. Сума стратаў ацэнена ў 143,9 мільёны рублёў.
Цяпер справу вядзе Аршанскі следчы камітэт.