Вечарам 28 сакавіка аршанскія міліцыянты змаглі затрымаць 8.740 грамаў насвая. Знаходзілася партыя - відавочна для продажу - ў гаражы 24-гадовага мясцовага жыхара.
Нядаўна міліцыя абвяшчала пра ўзмацненне барацьбы з нікатынавымі сумясямі, якія называюцца насвай. Насвай папулярны пераважна сярод падлеткаў, але акрамя нікатынавай залежнасці з цягам часу выклікае і псіхалагічную залежнасць.