Па краіне і ў Віцебскай вобласці ў прыватнасці асобныя жыхары пачалі вясеннія выпады травы. І хаця шкода ад выпалу травы бяспрэчная, гэта людзей не спыняе. За 28 сакавіка па вобласці ўжо было зафіксавана 3 выпадкі пажараў сухой расліннасці. Калі небяспека не спыняе някемлівых грамадзян, то могуць спыніць штрафы.
Аршанскія пажарныя распачалі штодзённыя прафілактычныя рэйды па экасістэмах і садаводчых таварыствах, каб пазбегнуць наўмыснага выпалу травы, або пажараў сухой травы з-за неасцярожнага развядзення вогнішчаў. За першы дзень такога патрулявання было складзена 4 пратаколы за распальванне вогнішча без адпаведныз мераў перасцярогі.