Каманда Клуба вясёлых і знаходлівых (КВЗ) "Отличный борщ" з Оршы ўвайшла ў юбілейны, 30 сезон Міжгалактычнай лігі, што разыгрываецца ў Магілёве. Адзінаццаць каманд, у тым ліку і "Отличный борщ" былі адабраныя ў сезон адразу пасля фестывалю КВЗ, сярод яшчэ пяці каманд былі абраныя тры найбольш вартыя. У выніку стаў вядомым поўны спіс удзельнікаў магілёўскай лігі.
Пяць калектываў прадстаўляюць сам Магілёў: "Я не браў", "Заводной апельсин", "Доктор Хаусс", "Не то, что вы подумали", "БРУты". А вось каманды з іншых гарадоў: "Все в стали"(Жлобин), "МаПИД-шоу" (Менск), "Смайлы" (Скадоўск), "Отличный борщ" (Орша), "Мелочи жизни" (Наваполацк), "Мыльные пузыри" (Смаленск), "Завтра" (Менск), "18+" (Менск), "Свидание с логикой" (Смаленск).