Сапраўдную вясну ўсе зачакаліся. І яна не за гарамі. Сапраўднае цяпло прыйдзе на будучым тыдні. Ужо з аўторка, 5 красавіка паўночныя вятры, якія нясуць нізкую воблачнасць і прахалоду, зменяцца паўднёвымі. Аблокі рассеюцца і прагляне сонца.
Паводле папярэдніх разлікаў, у пятніцу 8 красавіка днём тэмпература паветра дасягне +20 градусаў. З надыходзячай вясной!