Гэта 10 спартоўцаў, якія ў 2013 годзе адзначыліся не толькі сваімі спартыўнымі дасягненнямі, але і грамадзянскай пазіцыяй. Сярод дзесяці асобаў апынулася і наша землячка легкаатлетка Аліна Талай.
Свой выбар рэдакцыя найстарэйшай беларускай газеты тлумачыць наступным чынам: "24-гадовая лёгкаатлетка неаднаразова атрымлівала медалі на еўрапейскіх і сусветных спаборніцтвах. Сёлета яна стала срэбнай мэдалісткай Чэмпіянату Еўропы ў памяшканні. Але заўзятары любяць Талай не толькі за яе дасягненні. Яна трымаецца нацыянальнай пазіцыі. Сёлета яна пазітыўна выказалася пра сімволіку. «Давайце не будзем падманваць адзін аднаго: наш колер — бел-чырвона-белы. Куды падзець гісторыю дзяржавы да 1917 года?»"
Сярод іншых спартсмэнаў-асобаў: Аляксандра Герасіменя, Вікторыя Азаранка, Дар'я Домрачава, Анастасія Верамеенка, Сяргей Рутэнка, Віталь Радзівонаў, Міхаіл Грабоўскі, Віталь Гуркоў і баскетбольны клуб "Цмокі".