Пагоня стартавала ад вёскі Ліпнікі Талачынскага раёна 6 красавіка а 6-10. Супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўтамабіль Додж, які быў яўна перагружаны і вырашылі спыніць яго для праверкі, але кіроўца не спыніўся, а ірвануў у бок Коханава дзе спрабаваў схавацца ад пераследу, пятляючы дварамі. Адарвацца ад ДАІ ў Коханава не атрымалася і кіроўца накіраваў аўтамабіль на дарогу Коханава-Орша. Выехаўшы за межы Коханава, міліцыянты прымянілі зброю. Некалькі стрэлаў - адзін у паветра, астатнія па колах - і ў Доджа прастрэленае левае пярэдняе кола. Але кіроўца ўсё адно не спыніўся, а з дарогі збочыў у бок вёскі Хадулы - цяпер пагоня ішла па Аршанскім раёне. Канешне, аўтамабіль у выніку затрымалі, але толькі каля Зубрэвічаў.
Высветлілася, што паніка кіроўцы і як вынік пагоня са стральбой, звязаны з тым, што ён перавозіў у Доджы тону каляровага металу. Распачата праверка.
Відэа затрымання тут.