У спорт-бары "Ліга" адбылася чарговая "Мазгабойня", ужо 8-я па ліку. Каманда "Звяз" раней перамагала кожную няцотную гульню, а вось у кожнай цотнай пастаянна знаходзіліся супернікі, якія яе абыходзілі. Але не на гэты раз. "Звязу" ўдалося зламаць непрыемную для сябе традыцыю і ўсё ж перамагчы ў цотнай гульні. Акрамя таго, "Звязам" усталявана новае дасягненне "Мазгабойні" - гэта першая каманда, якая здолела выйграць дзве гульні запар.
Сур'ёзна ўзмацніла свой састаў каманда "Тусим", якой дасталося 2-е месца з адставаннем ад пераможцаў у 3 пункты. За 3-е месца змагаліся "Лаві вавёрку!" і "Команда-лаванда", якія набралі на 3 пункты менш за 2-е месца. Але ў бліцы "Лаві вавёрку!" набралі 8 пунктаў, таму іх 39 балаў "пераважылі" такі ж паказчык "Команды-лаванды", якая ў апошнім туры набрала 7 пунктаў.
Сярод 11 каманд, што згулялі ў "Лізе" ў гэты раз, быў і новы калектыў - "Литвинтроль", якому ў першай гульні ўдалося заняць 9-ю пазіцыю. Вярнулася ў гульню каманда "Sprint in Orsha".
Наступная "Мазгабойня" адбудзецца 21-га красавіка.
Працягваецца конкурс налепак, у якім удзельнікам прапануецца наляпіць стыкер "Мазгабойні" ў якім-небудзь незвычайным месцы, сфатаграфаваць, і з адмысловым хэштэгам адаслаць да 24 чэрвеня арганізатарам. Падрабязнасці конкурсу ў суполцы "Мозгобойня в Минске". Таксама актыўна працуе і абнаўляецца суполка "Мозгобойня в Орше".