У цэнтры Оршы ў самым пачатку вуліцы Леніна доўгі час знаходзіўся паб. У першыя дні красавіка паб закранулі змены. Цяпер тут знаходзіцца пельмень-бар "Сыты кот". У асартыменце з'явілася такая папулярная страва як пельмені, але кардынальных зменаў установа пакуль што не зазнала.
Тут па-ранейшаму ёсць більярд і магчымасць паглядзець спартовыя падзеі па тэлебачанні. А таксама ёсць магчымасць выхаду ў інтэрнэт праз wi-fi. Працуе пельмень-бар штодзённа з 12.00 да 24.00.