Пенсіянерка 1953 года нараджэння паведаміла ў міліцыю, што ў яе з кватэры ў перыяд з 6 па 18 красавіка пры невядомых абставінах быў скрадзены мапед "Хорс". Заведзена крымінальная справа, але злачынца пакуль не знойдзены.
У Талачынскім раёне таксама быў скрадзены міні-транспарт - ровар "Мінск" 2006 года выпуска. Злачынца ўзламаў дзвярныя запоры на яго лецішчы і акрамя ровара скраў электраправодку, кансерваваныя харчы.
У Аршанскім раёне таксама было абкрадзена лецішча. У вёсцы Заполле, сарваўшы навясны замок, злачынца залез у домік на лецішчы і скраў тое што можна здаць у металалом - металічны каркас цяпліцы, пыласос, электрычную праводку, чугунную пліту.
Паводле сайту УУС.