У вёсцы 10-ы Блок Пост днём 26-га красавіка адбыўся пажар. Жылы дом належыў жанчыне, якая ў гэты час знаходзілася ў гасцях у суседняй вёсцы. У адсутнасць гаспадыні, домам скарыстаўся яе родны брат, які самавольна забраўся ў яго. Неасцярожнасць пры паленні стала прычынай пажару.
Пажар яшчэ да прыезду МНС змаглі патушыць суседзі. Адна з суседак пасля тушэння пажару ўвайшла ў дом і знайшла мёртвае цела мужчыны.