Пажар адбыўся ў ноч з 2-га на 3-е мая каля апоўначы ў адным з пяціпавярховых дамоў па вуліцы Флёрава. Паведамленне ў службу 101 зафіксавана а 23-53. Пажар распачаўся ў кватэры на трэцім паверсе, дзе пражывала пенсіянерка 1958 года нараджэння са сваёй дачкой 1984 года. Па словах суседзяў, жанчыны злоўжывалі алкаголем. Галоўная версія ўзнікнення пажару - неасцярожнае паленне дачкі пенсіянеркі. Самі жанчыны паспелі эвакуявацца самастойна яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з МНС і не пацярпелі. А вось для суседзяў гэтая ноч атрымалася бяссоннай - 6 чалавек з вышэйшых паверхаў былі эвакуяваны, бо акрамя вагня ў самой кватэры, атрымалася моцнае задымленне пад'езду.
Фота сайту МНС