Маладая маці двух дзяцей - жанчыне 26 гадоў і яна знаходзілася ў дыкрэтным адпачынку - мела перад мабільным аператарам МТС запазычанасць у 500.000 рублёў. З гэтай нагоды да яе дамоў наведаліся судовыя выканаўцы, але наведаліся не свочасова. Правініўшаяся абанент у гэты час выпівала ў кампаніі мужчыны і ўчыніла скандал, каб не даць судовым выканаўцам апісаць яе маёмасць. Зразумеўшы, што спакойна сваю справу выканаць не атрымаецца, судовыя выканаўцы выйшлі на вуліцу, каб выклікаць міліцыю і даць сігнал у інспекцыю па справах непаўнагадовых. Па інфармацыі якую для "СБ-Беларусь сегодня" паведаміў старэйшы памочнік пракурора Аршанскага раёна, у доме было даволі халодна і сама выпіўшая маці сядзела ў куртцы і ботах, а яе малодшы дзіцёнак быў толькі ў памперсе і майцы.
Але пазваніць у міліцыю судовы выканаўца не паспела - жанчына не супакоілася і нанесла ёй некалькі ўдараў па галаве, адзін з іх прывёў да закрытай чэрапна-мазгавой траўмы. Гэтага скандалітсцы падалося мала і ўжо праз некалькі імгненняў яна зноў выгела на вуліцу з рыдлёўкай і крыкамі "Заб'ю!!!". Судовыя выканаўцы паспелі сесці ў машыну, але з рыдлёўкай напагатове нападніца бегла за імі яшчэ каля кіламетра.
Канешне, службовыя асобы ў выніку патрапілі ў дом і сваю справу зрабілі, але ўжо з супрацоўнікамі міліцыі. 500.000 для МТС жанчыне ўсё адно давядзецца вярнуць, але яшчэ і адказаць за напад на службовую асобу. Улічваючы, што на руках у жанчыны двое дзяцей і раней яна не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, яе асудзілі ўсяго да паўтара года без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.