Турнір па гандболе адбыўся ў Лепелі 28-29 красавіка. Каманду СДзЮШАР № 2 горада Оршы прадстаўлялі Павел Агеенка, Уладзіслаў Лутаў, Ілля Манькоўскі, Антон Паповіч, Юрый Хадзюкоў, Максім Чудзеса, Аляксей Ячмянёў, Аляксандр Рабчанка, Данііл Панталеў, Ігар Цітоў, Арцём Пісарэнка.
Дружына пад кіраўніцтвам Таццяны Пятроўны Юшчанка заняла на першынстве Віцебскай вобласці пачэснае 2-е месца.