"Вітэн" прайграў першы матч серыі 1/4 фіналу гомельскаму клубу ВРЗ 1:5, які адбыўся ў спарткомплексе "Алімпіец" побач з Лядовай Арэнай. Трэці матч меўся зноў адбыцца ў Оршы, але пры ўмове перамогі "Вітэна" ў Гомелі. Аднак перамогі не атрымалася, ВРЗ вёў у ліку 2:0 і толькі за 3 хвіліны да заканчэння паядынку Сільчанка з пасу Крыкуна скараціў адставанне. Але 1:2 - пройгрыш "Вітэна" ў матчы, пройгрыш серыі з лікам 0:2 і вылет з плэй-оф чэмпіянату Беларусі. Цікава, што "Вітэн" прайграў ВРЗ і абодва матчы ў рэгулярным чэмпіянаце.
У паўфінал праходзіць ВРЗ. Такім чынам, матчу ў Оршы не будзе.