У аўтамабілі 39-гадовы грамадзянін Казахстана перавозіў 2700 пляшак гарэлкі і 630 бутэлек каньяку. Яго аўтамашыну "Renault" затрымалі супрацоўнікі АБЭЗ, ДАІ і ППСМ каля вёскі Каробішча Аршанскага раёна. Вялікі кантрабандны груз спіртных напояў грамадзянін Казахстана перавозіў без акцызных марак Рэспублікі Беларусь.
Тавар канфіскаваны, праводзіцца праверка.