Аўтапарк на 10 мая - калі шмат аршанцаў адзначала Радаўніцу і выязжала на могілкі ў прыгарад - запусціў шэраг дадатковых аўтобусаў, што ў параўнанні з папярэднімі гадамі значна палепшыла сітуацыю. Было запушчана, прынамсі, два вельмі важных маршрута: аўтобус з цэнтра да Барані праз Зайцаўскія могілкі і аўтобус з цэнтра Оршы да Чэрвіна без заезду ў Барань. Праезд у такіх аўтобусах каштаваў 10.000 не важна на якую адлегласць вы едзіце, а каб людзі маглі хутчэй увайсці ў аўтобус і аплаціць праезд, білеты прадавалі ў цэнтры Оршы, як касы аўтапарк выкарыстаў мікрааўтобусы ГАЗелі.
Але без праблемаў, нажаль, усё адно не абыйшлося. Калі да могілак з цэнтру было дабірацца зручна, то падарожнічаць паміж могілкамі аказалася праблематычна. Так, праблемна было з'ехаць з Барані (ад гімназіі) да Целянцееўскіх могілак і ўвогуле ў бок Ільнокамбінату - дадатковы аўтобус на Чэрвіна сюды не заходзіў, а рэйсавага даводзілася чакаць доўга - да 40 хвілін.
На гэтай праблеме добра зараблялі маршрутчыкі, якія едзілі тым маршрутам. Яны загружалі поўныя ГАЗелькі ў Барані, давозілі людзей да павароту на Чэрвіна (каля могілак), дзе большасць пасажыраў выходзіла, а ў машыну набіваліся людзі якім трэба было ехаць на Целянцеева. На Целянцееўскіх могілках сітуацыя паўтарадася - склад пасажыраў абнаўляўся амаль на 100%. Варта адзначыць, што і самі кіроўцы не наглелі - праезд да Оршы так і заставаўся 8.000, а праезд на адзін-два прыпынкі яны скінулі да 5.000. Увогуле Радаўніца для маршрутчыкаў Орша-Барань стала залатым часам - некалькі дзён запар людзі едзілі на могілкі прыбіраць магілы, або памінаць памерлых.
Шмат аршанцаў ехала на могілкі і на прыватным транспарце, што стварыла праблему з паркоўкамі каля могілак. А ў шмат якіх выпадках стварала вялікія заторы на дарогах. Каля Целянцееўскіх могілак лёгка сутыкнуліся дзве легкавушкі і хаця ДАІ даволі хутка разбіралася ў сітуацыі, а пашкоджанні ў аўто былі не вялікімі, затор за кароткі час расцягнуўся прыблізна на паўкіламетры ў абодва бакі.