03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Спорт

У сваёй хаце куты не дапамаглі

12.05.2016 09:22

2935 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі "Сяргееў В" не прабіўся ў фінал ВітАНБЛ.

Аршанскі "Сяргееў В" і ў гэтым сезоне не здолее выйграць Віцебскую абласную непрафесійную баскетбольную лігу. Штогод каманда ўваходзіць у спіс шукальнікаў галоўнай узнагароды, аднак сілы заваяваць яе аршанцам не хапае. Вось і на гэты раз аршанцы правалілі канцоўку рэгулярнага чэмпіянату, апусціўшыся на 4-е месца. У паўфінале "сяргееўцам" дастаўся віцебскі клуб "БЛ Груп". Аршанцы прайгралі першы матч у Віцебску, а паколькі серыя доўжыцца да дзвюх перамог, то матч у Оршы мог стаць апошнім, калі б "Сяргееў В" прайграў.

На вялікі жаль, так і сталася. Другі матч серыі прайшоў у Оршы на паркеце спарткомлекса "Лакаматыў". Перавага "БЛ Груп" адчулася ледзь не з самых першых хвілінаў. Аршанцы ж праявілі сябе лепш за суперніка толькі ў чацвёртай чвэрці, якую, дарэчы, і выйгралі 29:21. Але агульны лік быў не на карысць "Сяргеева В" — 91:101.

У выніку аршанскі клуб выбывае з барацьбы за трафей і пазмагаецца толькі за бронзавыя медалі з "Трыумфам".

Сяргееў В — БЛ Груп — 91:101 (25-34, 16-23, 21-23, 29-21).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У сваёй хаце куты не дапамаглі

Аршанскі "Сяргееў В" не прабіўся ў фінал ВітАНБЛ.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение