Супернікам аршанскага "Сяргеева В" будзе віцебскі "Трыумф". Аршанцы прайгралі барацьбу "БЛ Груп" у паўфінале, а таму пазмагаюцца толькі за бронзавыя медалі. Першая гульня серыі да дзвюх перамог адбудзецца спартовым комплексе "Лакаматыў" у Оршы 14-га траўня. Пачатак а 16-й гадзіне.
Аршанскае "Сонейка" ў суцяшальным турніры згуляе з клубам "Legacy". Матч пройдзе 15-га траўня ў спартовай залі віцебскай СДзЮШАР № 4, пачатак у 13:20.