Сайт газеты Наша Ніва апублікаваў фота і відэа матэр'ялы з дзіцячых летніх лагераў у Расіі арганізаваных структурамі блізкімі да праваслаўнай царквы і казкоў. У лагерах удзельнічаюць і дзеці з Талачына, вёскі Друцк, паездку якіх арагнізавалі шэраг арганізацый, у тым ліку, "Праваслаўны ваенна-патрыятычны клуб імя Архангела Міхаіла" з Друцка, "Праваслаўнае ваенна-патрыятычнае братэрства імя святых благаверных князёў Барыса і Глеба прыхода Узвядзення ва храм Прасвятой Багародзіцы" ды інш. Гэтыя клубы кіруюцца той самай сямейнай парай якая раней ужо праславілася ў СМІ, калі былі апублікаваныя рэзанансныя фотаздымкі з іх сустрэчы з вучнямі аршанскай школы №19. Названыя арганізацыі займаліся вярбоўкай і выездам дзяцей у лагеры. У такіх лагерах дзеці атрымлівалі ваенную падрыхтоўку, а дакладней, ім тлумачылі як забіваць людзей. Выкладчыкі адмысловыя - людзі якія ваявалі на баку ДНР, ЛНР супраць Украіны. Пра шэраг гэтых інструктараў Наша Нівы расказвае падрабязней. Напрыклад Аляксей Мільчакоў, які некалькі год таму праславіўся ў Санкт-Пецярбургу тым што адразаў жывым жывёлам галовы, а фотаздымкі выкладаў у сацыяльныя сеткі, а таксама распаўсюджваў заклік да забойства людзей без пастаяннага месца жыхарства. Ён і яшчэ шэраг інструктараў на сваіх старонках маюць фотаздымкі, дзе яны пазіруюць на фоне забітых Украінскіх вайскоцаў, выразаюць ім на тварах свастыкі ды інш. Большасць інструктараў мелі ці маюць дачыненне да фашыстскіх арганізацыяў - некаторыя з іх пазіруюць з нацысцкім прывітаннем, са сцягамі з выявай свастыкі, або стылізаванай свастыкі.
У мінулым годзе з'яўленне такіх казакоў у Оршы выклікала вялікі рэзананс, у выканкам і міністэрства адукацыі быў напісаны шэраг лістоў пратэсту. У адказ чыноўнікі адказалі, што тая сустрэча мела разавы характар, але, відавочна, што і далей у "праваслаўных казакоў" застаецца выхад на дзяцей, калі яны могуць арганізоўваць іх выезд на навучанне фашыстамі ў Расію.
Цалкам артыкул можна прачытаць тут.