Гразілаўскі лес даўно з'яўляецца адным з улюбёных месцаў адпачынку жыхароў Оршы і раёну. Тут спакойна, нешматлюдна і амаль чыста. Шумныя кампаніі часам пакідаюць тут смецце, але ступень забруджанасці не крытычная. Аднак у апошні час назіраецца іншая сітуацыя. Жыхары дамоў, што прымыкаюць да лесу, скардзяцца на тое, што з горада сюды часам прыязджаюць машыны і скідаюць смецце, якое засталося ад будаўніцтва альбо ад іншых спраў. Напрыклад, заўважаны выкінутыя пакеты з надпісамі "Стяжка-ровнитель" и "Волма Слой", якіх тут не было яшчэ некалькі дзён таму. Крыху глыбей у лесе знаходзіцца ўжо цэлы склад пластыку. Зрэшты, дадзенае смецце хутчэй за ўсё пакінутае тымі, хто тут адпачываў і проста пераўтворана на традыцыйнае месца для выкідання, бо яго аб'ёмы намякаюць на некалькі кампаній, а не на адну.
Самі мясцовыя дапускаюць, што смецце часам могуць пакідаць і жыхары самой Гразілаўкі. Адным словам, сітуацыя з чысцінёй у лесе пагаршаецца, застаецца спадзявацца толькі на рэйды сюды міліцыі і вялікія штрафы таму, хто выкідае смецце.