03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Беларусь, Палітыка

А хто ж тады актыўны?

05.01.2014 17:45

2529 праглядаў, 1 каментар

У камісіі не ўключылі, а потым абвінавацілі ў пасіўнасці - паведамляе ПЦ "Вясна"

Абласная газета "Витебские вести" падвяла вынікі этапа фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій. І паведаміла чытачам, што "на сённяшні дзень актыўнасць палітычных партый ледзве заўважная", бо з партыйцаў "у склад камісій увайшло 17 чалавек, або каля 1%, у тым ліку 13 сябраў КПБ".

Газета не палічыла патрэбным патлумачыць, што "увайшлі” – гэта не значыць "хацелі ўвайсці", і што ад апазіцыйных партый былі прэтэндэнты на ўдзел у камісіях, якіх туды проста не ўключылі. Прыкладам, з 48 прадстаўнікоў Партыі БНФ у выбарчыя камісіі патрапілі толькі тры чалавекі ў Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Адпаведна, ва ўсёй Віцебскай вобласці – усяго 1 чалавек. Мясцовыя ўлады, фармуючы камісіі, не задаволілі памкненне трапіць у абласную выбарчую камісію намесніка старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастуся Смолікава.

Пра тое, каго ўключалі ў камісіі, а каму адмаўлялі, выразна сведчаць лічбы: паводле афіцыйных дадзеных, у тэрытарыяльныя камісіі Віцебшчыны ўключана 1790 чалавек, або 98,5% ад ліку ўсіх прэтэндэнтаў.

Не трапілі ў камісіі і праваабаронцы – прадстаўнікі БХК. Затое вельмі характэрны пералік іншых грамадскіх аб’яднанняў і колькасны склад іх сябраў, уключаных у камісіі: прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (359 чалавек, больш за 20% ад агульнай колькасці), Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (101 чалавек, або 5,6%), Беларускага саюзу жанчын (87 чалавек, або 4,9%), БРСМ (70 чалавек, або 3,9%), РОО «Белая Русь» (61 чалавек, або 3,4%).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А хто ж тады актыўны?

У камісіі не ўключылі, а потым абвінавацілі ў пасіўнасці - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение