12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Грамадства

Самы азербайджанскі сельсавет

26.05.2016 07:10

3874 прагляду, 7 каментароў

У Зубаўскім сельсавеце пражывае найбольшая доля азербайджанцаў па краіне

Украінскі блогер Цім Бяспятаў прааналізаваў дадзеныя апошняга перапісу насельніцтва Беларусі, які прайшоў у 2009 годзе. Блогер цікавіўся колькасцю нацыянальных меньшасцяў у асобных адміністратыўных адзінках краіны і вылічваў найбольшыя долі канкрэтных нацыянальнасцяў у гэтых адзінках.

Самая вялікая нацянальная меньшасць у краіне па ранешйаму - рускія, але іх колькасць працягвае ад перапісу да перапісу змяньшацца. Агулам доля гэтай меньшасці ў краіне - 8,26%. Яны даволі раўнамерна размеркаваныя па ўсёй краіне і большасць складаюць толькі ў адной тэрытарыяльна-адміністратыўнай адзінцы - Скрыпліцкім сельсавеце Кіраўскага раёну. Пераважна гэта нашчадкі тых рускіх стараабрадцаў, якія збягалі з тэрыторыі расіі ў больш цярпімую да іншых рэлігіяў Рэч Паспалітую. У вёсках Скрыпліцкага сельсавету доля рускіх складае - 56% з 1.465 чалавек насельніцтва.

Больш шчыльна ў беларусі жывуць палякі - у Воранаўскім раёне палякамі назвалі сябе 81% насельніцтва. Маюцца і яшчэ шэраг сельсаветаў дзе палякі складаюць большасць. Астатнія нацыянальнасці "сваіх" тэрытарыяльных адзінак, дзе яны складалі б большасць, не маюць.

А вось, Зубаўскі сельсавет Аршанскага раёну ўвайшоў у гэты спіс як самы азербайджанскі сельсавет краіны. У гэтым сельсавеце пражывае 12 чалавек азербайджанцаў - 1 ці дзве сям'і, але ў долі мясцовага насельніцтва яны складаюць цэлых 1,6% насельніцтва - найбольшая доля сярод іншых адміністратыўных адзінак краіны.

Паводле сайту "Наша Ніва"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Самы азербайджанскі сельсавет

У Зубаўскім сельсавеце пражывае найбольшая доля азербайджанцаў па краіне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение