Фестываль "Александрыя збірае сяброў" традыцыйна адбудзецца 9-10 ліпеня на Купалле. Да гэтага мерапрыемтсва чыгунка запусціць два дадатковых цягнікі эканом-класа. Адзін з Магілёва да Копысі з прыпынкам у Шклове і другі з Оршы да Копысі. Кошт праезду ў такім цягніку ад Оршы складзе 5.300 рублёў.
Акрамя таго цягнік бізнэс-класу №784, які ідзе па маршруце Магілёў - Орша, 9 ліпеня будзе рабіць дадатковы прыпынак у Копысі.