Здарэнне адбылося 5-га чэрвеня на вуліцы 4-я Ларынаўская. Аўтамабіль Volkswagen Passat B5 загарэўся, і ў выніку пажару прынесена шкода маёмасці. Пашкоджана дэкаратыўная аддзелка салона, як паведамляюць ратавальнікі, агонь не пашкадаваў і лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля. Пакуль невядома, што паслужыла прычынай узгарання, ці меў месца падпал машыны ці віной усяму нейкая тэхнічная няспраўнасць.
Напярэдадні ў вёсцы Рамашкава гарэла ферма, з якой давялося ратаваць кароў. Яшчэ раней у вёсцы Кляўцы Лёзненскага раёну ў пажары загінуў мужчына.