18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Дзве машыны за адну ноч

08.06.2016 13:59

4464 прагляду, 2 каментара

За адну ноч у Оршы было скрадзена два аўтамабілі

Крадзяжы аўтамабіляў - даволі рэдкае злачынства. Па-перашае, крадзёж аўто патрабуе немалой падрыхтоўкі, па-другое, аўтамабіль занадта лёгка знайсці праваахоўным органам і занадта цяжка прадаць цалкам ці па запчастках. Тым больш дзіўна, што ў Оршы за адну ноч было скрадзена два аўтамабілі.

Абодва крадзяжы адбыліся ў ноч з 6 на 7 чэрвеня - з панядзелка на аўторак. Спачатку паступіла паведамленне, што а 1 гадзіне ночы быў скрадзены аўтамабіль "Альфа-Рамэо" 1999 года выпуска. А меньш чым праз 2 гадзіны паступіла паведамленне пра крадзёж "Фольксвагена-Пасат" 1990 года выпуска. У другім выпадку злачынца знайшоў ключ ад гаража ў месцы, дзе яго хавалі гаспадары. Прабраўшыся ў гараж, злачынцу чакаў яшчэ адзін прыемны сурпрыз - ключ ад аўтамабіля гаспадары пакінулі ў замку. Па горадзе быў абвешчаны план "Пошук", які дзейнічаў да 5 гадзін раніцы. За гэты час злачынца паспеў траспартаваць аўтамабіль да Копысі.

У абодвух выпадках угона, аўтамабілі знойдзены разам з угоншчыкамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзве машыны за адну ноч

За адну ноч у Оршы было скрадзена два аўтамабілі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение