Першая аварыя паводле зводкі УУС адбылася ў пятнціу 10-га чэрвеня а 18-00. На трасеОрша-Віцебск, каля паварота на Багушэўск сутыкнуліся два аўтамабілі - лугкавы "Таёта" і грузавы "Газ" - якія ехалі ў папутным кірунку. У выніку сутыкнення больш пацярпеў кіроўца легкавушкі - ён з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў рэанімацыю.
Другая аварыя адбылася каля вёскі Валасовічы Талачынскага арёну на дарозе Сянно - Талачын. Аўтамабіль "Дэо" выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з "Мэрсэдэсам". Кіроўца "Дэо" ў рэанімацыі, пасажыры "Мэрсэдэса" патрапілі ў бальніцу, але іх жыццю нічога не пагражае.