Напэўна, нездарма, асабліва ў сталых людзей, да гэтае пары існуе забабон наконт работы ў дні царкоўных святаў - работаць у святочныя дні нельга. Але работніку "Талачынскага лясгасу" давялося работаць у вялікае праваслаўнае свята. У дзень праваслаўнага раства з раніцы рабочы з дапамогай аўтамабільнага маніпулятара "Урал" разгружаў бярвенні і складаў іх у адмысловыя стэлажы. Як высветлілася, пры разгрузцы і кладцы лесу ў стэлажы адбыўся зрыў крапежных нітаў апоры маніпулятара аўтамабіля-лесавоза УРАЛ, у выніку чаго адбылося перакульванне стрэлы маніпулятара з рабочым месцам кіравання, за якім знаходзіўся пацярпелы. Пры перакульванні стрэлы маніпулятара паміж апорай кузава лесавоза і пляцоўкай сядзення была заціснутая правая нага ў месцы галёнкі кіроўцы.
Самастойна вызваліцца з-пад пагрузчыка было немагчыма, у выніку, давялося выклікаць МНС. Ратавальнікі прымянілі гідраўлічнае абсталяванне каб дапамагчы пацярпеламу. У шокавым стане, з адкрытым пераломам нагі рабочы лясгасу быў дастаўлены ў рэанімацыю.
Больш трагічны выпадак адбыўся 5 студзеня каля вёскі Задроўе Аршанскага раёна. Раніцай а 8-20 жыхар Оршы на аўтамабіле "Фольксваген" наехаў на мясцовага пенсіянера 1946 года нараджэння, які ў выніку наезда загінуў.
Сёняшняй ноччу каля 3-20 у вёсцы Азярцы Талачынскага раёну па вуліцы Паркавая адбыўся пажар. Згарэў дом, які выкарыстоўваўся гаспадарамі пад лецішча.