Вядомы айчынны бард Андрэй Мельнікаў лічыць годнай справай прысвяціць увесь 2014 год юбілею Аршанскай бітвы. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю сайту "Будзьма беларусамі!" Ён адзначае, што нават згадкі пра пераможную для нашых войскаў бітву раздражняюць усходняга суседа.
"Аршанскі фэст звязаны з Аршанскай бітвай, а факт яе згадак страшэнна раздражняе нашага ўсходняга суседа, таму я думаю, што будуць вялікія перашкоды фестывалю з усходу. Маё бачанне: увесь год 2014 мусіць стаць прысвячэннем Аршанскай бітве, і самыя розныя рэчы можна гэтаму прысвячаць, уключаючы і чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Беларусі. Прапаную святкаваць перамогі беларусаў і ўсіх нацый, што жылі ў Вялікім Княстве, над тымі, хто цяпер жыве ў дзяржаве ўсходняга суседа."
(У тэорыі гэта магчыма: Беларусь і Латвія гуляюць у адной групе з Расіяй, але “спадкаемцам Княства” (ды і ці лічыць такой Латвію?) хутчэй давядзецца вырашаць паміж сабой, хто пакіне найвышэйшы дывізіён. — Заўвага budzma.by)