На картах надвор'я ўпершыню ў гэтым сезоне з'явіліся прыкметы прыходу сапраўднай зімы. Але пра ўсё па парадку.
9-10 студзеня надвор'е ў нашым горадзе захавае восеньскі характар . Воблачна, перыядычна магчымыя невялікія дажджы . Вецер заходні і паўднёва-заходні, умераны. Тэмпература паветра на працягу сутак ад +1 да +7 градусаў.
У выхадныя дні 11 і 12 студзеня праз Эстонію на Архангельскую вобласць чакаецца праходжанне глыбокага цыклона. Надвор'е пачне мяняцца. І ў суботу і ў нядзелю перыядычна снег, мокры снег, парывісты заходні вецер зменіцца паўночна - заходнім. Тэмпература паветра ў гэтыя выхадныя нянасныя дні складзе каля 0 градусаў. На дарогах галалёдныя з'явы.
А ў пачатку новага тыдня кіраванне надвор'ем пяройдзе да скандынаўскага антыцыклону , сфармаванаму ў халодным паветры. Ападкі спыняцца, а тэмпература паветра панізіцца . Да аўторка пахаладанне дасягне мінус 10 градусаў.